?

Log in

маю [entries|archive|friends|userinfo]
lejf

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Poland Ball and all-all-all [Jan. 5th, 2012|0:44]
lejf
Link5 kament.|pisać kamentar

На московских изогнутых улицах [Dec. 28th, 2011|23:51]
lejf
Волечка pacyfik загінула ў лякарні. Пазаўчора ў Маскве яе збіла машына. Волі было 24.


Волечка, ты і твой самы задорны у свеце смех назаўжды з намі.
Link12 kament.|pisać kamentar

З вокладкі новага альбому легендарнага беларускага метал-бэнду Gods Tower [Nov. 18th, 2011|16:58]
lejf
.
Link5 kament.|pisać kamentar

Прыгоды Локі [Jul. 24th, 2011|0:53]
lejf
Тут і там усхваляюць забойцу А.Б. Брэйвіка. Маўляў, белы чалавек пастраляў мусульман. Пасля пасадзяць яго на 21 год строгага нарвескага рэжыму з вай-фаем, напіша пару кніг на манер «Словаў Варга», а нашы ідыёты зачытаюць да дзір і разбяруць на цытаты.
Цікава, што бы напісалі віцебскія тэрарысты Канавалаў і Кавалёў у свой мікраблог, будзь ён у іх. Чыю скажоную цытату.
Link9 kament.|pisać kamentar

Лета, як лета. [Jul. 18th, 2011|0:53]
lejf
Злавіў камара, пяшчотна прыдушыў і спрабаваў укусіць сябе ім. Нічога не выйшла. Хабаток быў падатлівым і ня мог пратыкнуць скуру.
Link7 kament.|pisać kamentar

Yeah uh huh so seductive [Jul. 12th, 2011|0:09]
lejf
Linkpisać kamentar

Танцаўшчыца па імені Саня [Jun. 4th, 2011|14:32]
lejf
Link5 kament.|pisać kamentar

newstitles' poetry [Mar. 21st, 2011|23:44]
lejf

«Коалиция вновь бомбит резиденцию Каддафи» — вось сапраўдная паэзія сучаснасці, найноўшы рамантызм. Бенгазійскі фантан. Крылатая ракета з ухілам у арыенталістыку.

Linkpisać kamentar

Ахлабысцін у ролі Дугіна [Mar. 3rd, 2011|22:28]
lejf
Link4 kament.|pisać kamentar

Как закалялась сталь [Mar. 3rd, 2011|1:58]
lejf
Раптам адна з маіх прастранных мараў, набор думак перад сном, каб засынаць лягчей, перарасла ў цалкам адчуальную ідэю, якую можна рэалізаваць, прадаць, смела агучыць, растыражыць, любіць. Раней такіх ідэяў, каб сапраўды можна было палюбіць, неяк не было. Былі проста слабадасягальныя мары, якія лёгка і прыемна развіваць у думках, але якія патрабуюць занадта вялікіх выдаткаў або проста з'яўляюцца нерэальнымі праз час, месца, надвор'е, узрост, сацыяльны стан і прэзідэнта. Для гэтай жа патаемнай ідэі, канечне, яшчэ спатрэбіцца час і пэўныя прасторавыя камбінацыі, але сёння я буду спаць спакойна, бо ўпершыню так яўна адчуў сябе стваральнікам інтэлектуальнай маёмасці.
Link4 kament.|pisać kamentar

the stupidest poem ever written about bad teeth [Feb. 22nd, 2011|1:04]
lejf
Роўна за імгненне да цэлага супадзення абставінаў, сярод якіх быў непрыемны тэлефонны званок, візгат тралейбуса за вакном і падзенне акуляраў са століка, я прысніў, як скачу на адной назе ў запаволеным рэжыме bullet-time да крамы "За курганам", каб купіць лаваш, ёгурт з ружовай накрыўкай, пачак сцікераў эўра 96', касету групы "Браво" і газету "Імя".
У самым салодкім сэнсе тады, гэтыя рэчы - увасабленне сямейнага шчасця і спакою, што складваецца раптам пасля таго, як мне вырываюць хворы зуб з мыш'яком.
Linkpisać kamentar

Na Drini ćuprija [Feb. 10th, 2011|1:55]
lejf
Во здарылася. Кустурыца экранізуе мой любімы гістарычны раман - "Мост на Дрыне" Іва Андрыча. А я пра гэта вельмі шмат думаў і марыў. Так і атрымалася, відаць, было на паверхні. Паколькі эпас ў Кустурыцы атрымліваецца значна лепш, чым апошнія трагікамедыі і буфанада, буду чакаць у чаяннях. І мо ў той час пачытаю беларускі пераклад (поздрав прафесару Чароце).

Link13 kament.|pisać kamentar

Русский журнал: Великая игра России! Гэта проста бомба. [Feb. 4th, 2011|18:28]
lejf
Люди, у которых, казалось бы, нет и не может быть ничего общего, кроме языка, будучи помещенными в правильное игровое окружение моментально воссоздают ту свирепую имперскую общность, которую мы за последние двадцать лет, казалось бы, безвозвратно потеряли. Взаимовыручка, взаимопомощь, героизм, яростный драматизм финальных моментов боя, когда вся команда волнуется за единственного оставшегося в живых участника, пополам с "Почему ты уже спать уходишь? А, прости, забыл про разницу в девять часов" создают эйфорическое, потрясающе духоподъемное ощущение единства русского мира, его возрождения сквозь границы, сквозь политические, экономические и насильно насаждаемые культурные барьеры. Русский логос, русский смысл, бившейся в сердце нашей страны последние столетия, восстает из пепла и, слушая отборный танкистский мат в эфире, сложно отделаться от мысли, что точно также крыли по матери фашистов наши деды на Курской дуге и у Прохоровки.

БОЛЕЙ ІМПЕРЫІ І ПРАВАСЛАЎНЫХ ТАНКАЎ
Link5 kament.|pisać kamentar

спыніся, калі ласка. [Feb. 4th, 2011|17:16]
lejf
hitler
Linkpisać kamentar

февраль! достать чернил и плакать! писать о феврале навзрыд! [Feb. 1st, 2011|1:41]
lejf
Люты для мяне знакавы месяц. Я заўсёды ў ім у роспачы, ня ведаю куды сябе падзець, не магу жыць як пан і прывязваюся да рэчаў, шукаючы ў іх паратунку. Як складзецца люты, так і складзецца ўвесь наступны год, - падказаў мне жыццёвы досвед і схільнасць да забабонаў, нумералогіі ды побытавага фаталізму.
Кожны люты аднолькавы тым, што ў ім я наўзрыд захапляюся нейкім чалавекам і нейкай штукай. У мінулым годзе я захапляўся кнігай "Доктар Жывага", серыялам "Школа", еў памэло і гуляў ночы напралёт у зубадрабіцельную цацку Planescape: Torment, абсмактваючы там кожны дыялёг і ўсялякую ноту.
У гэтым лютым новыя атрыбуты для старой формулы. Я чытаю "Бесаў" перад сном па раздзеле, намазваю на хлеб сыр філадэльфія, падарожнічаю па горадзе на таксі 7788, хаджу гуляць у футбол на манеж і гляджу серыял "Рэальныя пацаны". Абалдзенны серыял. Неверагодна трогацельны і сапраўдны. Можа стацца так, што я буду глядзець яго ўсе ночы аж да мая.
Link10 kament.|pisać kamentar

саўндтрэк да плошчы, а хутчэй да ўсяго пасля яе [Jan. 27th, 2011|2:17]
lejf
Linkpisać kamentar

La servante au grand cœur dont vous étiez jalouse [Jan. 18th, 2011|0:26]
lejf
А ў Беларусі можна наняць служанку? Такую, каб і дзень і ноч, як у буржуа.
Link4 kament.|pisać kamentar

я сижу у окна, я помыл посуду [Jan. 15th, 2011|2:57]
lejf
Заўсёды з насцярожанасцю адносіўся да паэта Бродзкага, ён вельмі шматслоўны, як на мяне, мне бывае крыху ванітна ад такой колькасці важных словаў на квадратны сантыметар, але для растоўскага рэпу, канечне, самае яно:
Link2 kament.|pisać kamentar

emile michel cioran [Jan. 9th, 2011|18:03]
lejf
Каб авалодаць сабой, мне спатрэбілася б некалькі стагоддзяў англійскага выхавання, а я - выхадзец з краёў, дзе на пахаваннях выюць...

У гэтым годзе спаўняецца 100 год, як у аўстра-венгерскіх Карпатах нарадзіўся загадкавы румынска-французскі філосаф Эміль Чоран.
Link7 kament.|pisać kamentar

(no subject) [Dec. 30th, 2010|12:44]
lejf
А тым часам звычайна злобны Луркмор знянацку пачынае слаць промні дабрыні ў адрас нашай утульненькай цацкі. Read moar.
Linkpisać kamentar

:( [Dec. 20th, 2010|14:29]
lejf
Link4 kament.|pisać kamentar

u julu si na moru, a gde si u decembru [Dec. 7th, 2010|2:18]
lejf
Людзі, як рэчы. Рэчы, як людзі. Чаму ты заўсёды апранаешся аднолькава? Гэта касцюм. Жыццё дае мне шанец некалькі раз на год, у гэтым - толькі адзін, бо год - тры струсы мозгу і купа іншых уражанняў. На фота ты будзеш у сонечных акулярах, гэта адзіны атрыбут касцюму, які залежыць ад надвор'я. Можа, я нешта блытаю. Забыўся паглядзець на твае ногі. Усміхаўся кудысці ўніз, зняў шапку, каб быць пазнавальным.
Зіма пачынае пахнуць непрыстойна і томна, слота пад нагамі, як сапсаваны мёд. Кожны шанец - адрэналінавы душ і жартоўная поўха.
Прынамсі, ты жывая. І ня з'ехала нікуды, у Буэнас-Арыес або зрэшты Вільню ў магістратуру або ў Швецыю на таемныя прырабкі ці яшчэ куды, дзе іншы кайф, альбо маеш час вяртацца сюды са свайго выраю. Усё будзе, як я ўгадваў, хай хоць цалкам інакш. Кахаю. It's cool і whatever.
Link3 kament.|pisać kamentar

Экстракт з [Nov. 27th, 2010|14:28]
lejf
- Спіс з дзесяці рэчаў, якія вы бачыце, не ўстаючы з-за стала.

Напаўдапіты празрысты кубак чаю з лімонам, драўляны эспандэр, гадзіннік Breitling, белы пачак Lucky Strike Silver з адной цыгарэтай, блакітны тэлефон Nokia, мапа Ібіцы, чорны геймпад Acme, 100 сербскіх дынараў з Тэслам, малінавая запальнічка Bic, каляровы буклет коміксаў "Луиш Фигу и Кубок мира за победу над туберкулезом".
Link10 kament.|pisać kamentar

Zabudova invites you rabotat motivated [Nov. 25th, 2010|18:04]
lejf
OAO Zabudova "invites to work motivated, confident and knowledgeable expert in their field of people who are not afraid of challenges:

1.Zamestitel General Director of Construction
2.Kamenschik construction site
3.Plotnik construction site
4.Voditel Loader
5.Slesar-plumber plumbing section
6.Mashinist pumping installations boiler
7.Elektromonter repair and maintenance of electrical equipment
8.Operator remote control equipment in the production of concrete and concrete products
9.Stanochnik woodworking machines
10.Pressovschik wood products
11.Operator on automatic and semiautomatic lines in the wood
12.Stolyar
13.Shlifovschik Wood
14.Sborschik products
15.Mashinist chipper
16.Stropalschik
17.Sortirovschik materials and wood products
18.Zatochnik woodworking machines
19.Operator aggregate lines of sorting and processing of logs
20.Uborschik premises
21.Formovschik products and designs
22.Operator remote control in the manufacture of construction products

If you have found a suitable job, please contact our Human Resources Department


http://www.zabudova.by/eng/index.php?id=38
Link4 kament.|pisać kamentar

There are 22 letters in the Hebrew alphabet. There are 22 players on the football field. [Nov. 24th, 2010|3:22]
lejf
Век 22 - гэта як век 33 у Хрыста, або век 45 у жыцці сучаснага мужчыны, толькі хіба не такі агрэсіўны. Няўцямныя катаклізмы, цэлыя кагорты катастроф, ад якіх, замест таго, каб зрабіць пэўныя высновы, спачатку губляешся, а затым захапляешся.
"Catch-22" is a military rule, the self-contradictory circular logic that, for example, prevents anyone from avoiding combat missions.
Пасля той шалёнай вяршыні (або дна ямы) раптам цяміш, што маеш ўсё, аб чым так марыў ці чаго проста не хапала. Толькі не адчуваеш смаку, не разумееш, дзе казаць "ура!". Або проста восень пераўтвараецца ў зіму і ліняе, як конік і яшчарка.
The Titanic was traveling at a speed of 22 knots before it crashed into an iceberg.
Наступным летам прыйдзецца адпачыць, мора-горы, ня ведаю, губляцца ў малазнаёмых гарадах, якія вісяць на сценах. Так, пагуляць або нават назаўсёды, як там складзецца жыццё далей.
In French, "22" is used as a phrase to warn of the coming of the police (typically "22, v'là les flics !", "22, here come the cops!")
Адмялі дваццаць дзве зімы,
Дваццаць два адбылі гады.
На прамерзлай зямлі Калымы
Плакаў ён, да партрэта прыпаўшы...
Linkpisać kamentar

THE BEST MOVIE EVAR!!! [Nov. 17th, 2010|22:21]
lejf
Link8 kament.|pisać kamentar

Glücklich Tag [Oct. 21st, 2010|0:36]
lejf
Сёння здарылася 20:10, 20.10.2010. Раптам стала цяплець. У гэты момант пачаў нараджацца мой другі нямецкі кузэн - Фелікс Ларсавіч. Шчасця, здароўя і доўгага жыцця навароджанаму, які нарадзіўся ў такі прыгожы час!
Цяпер у мяне ўжо два браты-немцы - Сымон і Фелікс.
Link7 kament.|pisać kamentar

дзесяць.дзесяць.дзесяць. [Oct. 11th, 2010|0:15]
lejf
- Швейцаркі такія дагледжаныя, - кажа прыяцель, - як дагледжаныя жывёлкі, як ліцэнзійная копія дзяўчыны!
А я раптам затужыў па туманнай Малінаўцы, загадкава сумнай і шчаслівай восені 2007'. Тады я быў збіты з панталыку горам, але прынамсі не такі заблытаны, як цяпер. Павесілі люстру, зрабілі замкі, але суседзі ўсё адно ня трахаюцца за сцяной. Толькі што за вакном пранесся чырвоны начны тралейбус маркі "Вітаўт".
Здаецца, пэўная колькасць маіх праблем з-за таго, што я замест, каб шчасліва перажываць тое, што толькі пачалося, ужо думаю, як яно скончыцца, прыдумваю сабе фінал ды жыву ім. І час ідзе, і халодна.
Link1 kamentar|pisać kamentar

Nobel [Oct. 7th, 2010|19:10]
lejf
Марыё Варгасу Льосе далі літаратурнага Нобеля. Першы раз за ўвесь час, калі я сачу за прэміяй, Нобеля далі аўтару, з якім я добра знаёмы і якога вельмі цаню.
Link14 kament.|pisać kamentar

Гульні ўсе. Казкі ўсе. Пахаваны пад падушкі. [Sep. 24th, 2010|19:40]
lejf
Сёння па працы вёў перамовы з сербам, які працуе на тэлебачанні: піша песні, калыханкі і музыку да дзіцячых перадач і мультфільмаў. Гэта была узвышаная, канструктыўная, поўная эмоцый цудоўная гутарка. Імя яму Вук, што па-сербску значыць Воўк. Воўк і сямёра казлянят.
Link2 kament.|pisać kamentar

Jupiter [Sep. 20th, 2010|22:03]
lejf
З-за моцнага месячнага святла амаль не відаць зорак, але на ўсходзе злева ад месяца зараз можна назіраць вялікую залацістую зорку - гэта Юпітэр, такім яго можна ўбачыць недзе раз на 50 год.
Link12 kament.|pisać kamentar

saint nicolas day the end of december [Sep. 14th, 2010|14:43]
lejf
Малой, табе вельмі пашанцавала сёлета з днём народзінаў.
Link1 kamentar|pisać kamentar

sick and hired [Sep. 9th, 2010|1:12]
lejf
Тэмпература робіць чалавека надзвычай сур'ёзным. Інтаксікацыя прымушае мозг працаваць на іншы манер, актывізуе ягоную дзейнасць. Жар надае вачам бляск энтузіяста. Кашаль дадае свойскасці і разняволенасці. Твар ружавее чырванню цікаўнага. Тэмбр голасу мяняецца на лідэрскі барытон з хрыпатцой дасведчанага. Спазмы ў горле змушаюць эканоміць моўныя сродкі, па-асобаму будаваць фразы і ўзважваць кожнае слова. Амарочныя сны на яве раптам нараджаюць праекты.
Будзь ў цябе заўсёды тэмпература, ты б быў галавой буйной карпарацыі або прэзідэнтам міжнароднага холдынгу. А ты душыш сваю будучыню ў прытарнай гарбаце з мёдам насякомых.
Link2 kament.|pisać kamentar

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]